Сапраўдная зімовая казка ў Менску. Але створаная не прыродаю, а рукамі людзей. У сталіцы распачаўся фестываль лядовых і снегавых скульптураў. Адметнасцю імпрэзы стала магчымасць не толькі прафесіяналам, але і наведнікам выставы паўдзельнічаць у конкурсе.