Зямля ў бяспецы! Нашая планета пазбегла сутыкнення з гіганцкім астэроідам, што ўначы пранёсся ў рэкорднай да яе блізкасці. За касмічным аб'ектам памерамі з 15-павярховы дом пільна сачылі астраномы ды аматары праз он-лайн-трансляцыю NASA. А тым часам расейскія навукоўцы шукаюць аскепкі метэарыту, што напярэдадні пры падзенні на зямлю прынёс разбурэнні ды пакалечыў 1200 жыхароў Чэлябінскай вобласці. Ці ўдалося знайсці нязванага госця?