Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абвяржэнне прэзідэнта

Пра Міжнародны валютны фонд, Захад ды апазіцыю... Аляксандр Лукашэнка ў сённяшняй размове з журналістамі быў шчодры на выказванні. Паспеў прэзідэнт і абвергнуць самога сябе ў пытанні магчымага ўжывання войскаў Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі падчас унутрыпалітычных канфліктаў. 30 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Фронтам на нас ніхто не пойдзе, а вось здзейсніць канстытуцыйны пераварот рукі свярбяць шмат у каго". Тады, падчас сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам, прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што паразуменне ў справе магчымага ўжывання калектыўных войскаў пры пагрозе канстытуцыйнага перавароту было б прагрэсам. А вось гэтак Аляксандр Лукашэнка глядзіць на тое ж пытанне сёння. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, КІРАЎНІК БЕЛАРУСІ: "Мы мусім глядзець на пытанні падтрымання дзяржаваў АДКБ, калі там адбываецца канстытуцыйны пераварот з удзелам звонку. Не тады, калі працоўныя і сяляне выйшлі на плошчу. Гаворка ідзе пра ўмяшанне звонку". Агучваючы ўжо новую версію падзеяў, Лукашэнка абверг меркаванне шэрагу медыяў пра тое, што гаворку пра магчымую інтэрвенцыю войскаў АДКБ ён распачаў з-за недаверу да сваіх сілавікоў. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]