У нядзелю ў менскім касьцёле Сьвятога Роха, што на Залатой Горцы, прайшла англамоўная імша для замежнікаў. Былі і цікаўныя беларусы. Ідэя служыць па-ангельску ўзьнікла на гэтыя Каляды -- парафіяне выказалі патрэбу ў больш зразумелай мове, касьцёл пайшоў насустрач. Цяпер англамоўныя службы будуць кожную першую нядзелю месяца. Радыё Свабода www.svaboda.org