Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Форум : Расейскамоўныя беларусы: ці гэта магчыма?

Выданне за 17.02.2013 Апошнім часам у беларускамоўным інтэрнэт - асяроддзі актывізаваліся аўтары (сярод іх вядомыя і паважаныя), якія ставяць пытанне пра перспектывы існавання беларускай мовы як адзінай мовы на нашай зямлі. Наўмысна абвострана яны сцвярджаюць, што расейская мова ў Беларусі непазбежна сканае, гэта толькі пытанне часу. Зразумела, што такое люстэркавае разуменне выкліканае сённяшняю, вельмі кепскаю моўнаю сітуацыяй у Беларусі, справядлівым непрыманнем таго, што робяць улады, каб канчаткова знішчыць матчыну мову беларусаў. Але ці карысны такі моўны радыкалізм? Мы бачым усё больш нашых грамадзянаў, якія шчыра лічаць сябе беларусамі, але ў побыце карыстаюцца расейскаю моваю. Пры гэтым паважаюць і беларускую, імкнуцца вывучыць яе. Можа, фактычнае суіснаванне расейскай і беларускай моваў змушае нас шукаць нейкіх кампрамісных варыянтаў? Адно зразумела: жорсткае і непахіснае непрыманне рэаліяў толькі пагаршае сітуацыю і аб'ектыўна працуе на выцісканне беларускай мовы нават з асяродку патэнцыйных яе прыхільнікаў і носьбітаў.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]