Мова ці кава -- зусім не пытанне выбару. Гэтая гульня словаў -- назва бясплатных курсаў беларускай мовы, якія праходзяць за філіжанкаю кавы. Напярэдадні на першыя заняткі ў Менску прыйшлі каля ста чалавек. Адкуль такая цікаўнасць і для каго гэтыя курсы?