Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кыргызстан выбраў кіраўніка

Гэтыя выбары сталіся знакавымі для Кыргызстану. Упершыню за дваццаць гадоў улада перайшла ў новыя рукі без хваляванняў. Краіна, якая памятае Рэвалюцыю цюльпанаў, зрынанне Бакіева і сутычкі на этнічнай глебе, прагаласавала за мір на сваёй тэрыторыі. ЖЫХАРЫ КЫРГЫЗСТАНУ: «Самае галоўнае, каб нацыянальнае пытанне прыбралі. Мы спадзяемся на гэта». «Каб этнічных гэтых падзеяў не было больш. Каб нацыянальную варожасць пагасіў. Ну прынамсі паспрабаваў бы». Сапраўды, развязанне этнічнага пытання ў шматнацыянальным Кыргызстане -- адна з галоўных заяўленых мэтаў Атамбаева. АЛМАЗБЕК АТАМБАЕЎ, ЛІДАР ВЫБАРАЎ У КЫРГЫЗСТАНЕ: «У нас адзін народ -- народ Кыргызстану. Я думаю, што мы павінны зрабіць тыя артыкулы, што былі ў СССР, -- распальванне міжнацыянальнай розні, я дадаў бы «распальванне міжрэгіянальнай розні» -- трэба ў турму саджаць». Выступаючы за савецкія метады барацьбы з міжнацыянальнаю варожасцю, палітык праславіўся таксама сваімі прарасейскімі поглядамі. ВЕНЕРА ДЖУМАТАЕВА, РАДЫЁ «СВАБОДА» (КЫРГЫЗСТАН): «Алмазбек Атамбаеў і дагэтуль і сёння працягвае падкрэсліваць, што ў знешняй палітыцы галоўным стратэгічным партнёрам Казахстану будзе Расея. Ён пастаянна выказвае нейкую пахвалу на адрас расейскага прэм'ера Пуціна. Тыя, хто ведае Атамбаева, яго палітыку, выказванні, упэўненыя, што ён будзе трымаць прарасейскі курс». Таму Кыргызстан мае ўсе шанцы далучыцца да Мытнага звязу Казахстану, Расеі ды Беларусі. Гэта Атамбаеў адзначаў яшчэ ў якасці прэм'ер-міністра. Паводле ж экспертаў <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]