Верш Валярыны Куставай! Яшчэ адзін вершык і больш інфармацыі тут: belsat.eu Перад намі ставяць умовы: маўчаць ці пазбавіцца мовы... «Ма» — пракрычыць дзіця, забыўшыся на яшчэ адно «ма». «Ма... » — прастогне жаўнер, не паспеўшы дагаварыць апошняе "ма". «Ма», — дапіша за яго першакласнік першае сваё слова "Радзі...". «Ма! » — я паўтару тройчы за тых, хто не паспеў: «Мама! Мама. Мама... Мама-мова мая...» В. Кустава