Але часы нявызначанасці з курсам -- прынамсі часова -- мінулі, з заўтрашняга дня ў Беларусі змяняюцца цэннікі на цэлую групу тавараў і паслугаў. Такім чынам урад плануе падцягнуць кошты да фактычнага стану эканомікі. Найбольш адчувальна вырастуць кошты на праезд. У сталіцы і Менскай вобласці на ўсе віды транспарту квіткі падаражэюць амаль на палову. Будзе даражэй паліць -- у сярэднім на 10 % -- і піць. Да бутэлькі любога віду моцнага алкаголю смела можна далічваць 2 тыс. руб. Тое ж тычыцца і пладова-ягадных вінаў. На гэтым фоне амаль незаўважаным будзе падаражанне піва. Чаго не скажаш пра дызельнае паліва. Акцыз на яго павялічыўся амаль утрая, што, несумненна, прывядзе і да росту рознічных цэнаў на салярку. Чакаецца, што наступны этап павышэння коштаў пачнецца 1 снежня. Алесь Залеўскі, «Аб'ектыў»