Пашырыць санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі! Гэтым разам заклік гучыць не з боку часткі беларускай апазіцыі... а праваабарончага фонду "Сірыйцы Вялікай Брытаніі". Абмежаванні маюць датычыць гандлёвых сувязяў афіцыйнага Менску з Іранам, Сірыяй і Злучанымі Штатамі. Пасля ранейшага такога закліку амерыканскі Сенат наклаў санкцыі на дзве беларускія структуры ваеннай прамысловасці.