Скандальны філёзаф, які за сваю паэму пра немцаў і мутантаў трапіў у псіхіатрычны шпіталь, мастак, зь якога пасьмейваліся, а цяпер раскупаюць калекцыянэры, самотны чалавек, альтэр эга якога было люстэрка - гэта Аляксей Жданаў, якому днямі споўнілася б 65 гадоў. Белліт не заканчваецца сталічнай кальцавой! Сяргей Балахонаў, Алена Брава - літаратурныя героі правінцыі. Ці не бракуе ім асяродзьдзя і поўнага падзеяў Менску? Тры спэктаклі, якія варта паглядзець, пакуль зіма ня скончылася - парады ад Лізы Міхальчук, якая абрала балет, камедыю і сэнтымэнтальную драму.