Штанга і гантэлі ў трэнажорнай зале -- замест«мыльных операў» на тэлебачанні. Журналісты праграмы «Рэпартэр» сустрэліся з Ірынаю Гушчынай, чэмпіёнкай Беларусі па бодзіфітнесу. «Займаючыся бодзіфітнесам, я зразумела, што жанчына за 30 гадоў можа выглядаць значна маладзей. У тых, хто не займаецца нічым, відаць, колькі гадоў, відаць, што ёсць дзеці, відаць, што цела не зусім у парадку», -- распавядае гераіня.