НАСТА ПАЛАЖАНКА, «МАЛАДЫ ФРОНТ»: «У Беларусі пакуль нічога не змянілася, і тады былі ахвяры, і тады былі рэпрэсіі. І ў Беларусі яны ёсць і ў найноўшай гісторыі -- і таму з новымі ахвярамі, з новымі палітвязнямі мы ідзем ушаноўваць памяць на Дзяды». Больш за тысячу беларусаў прайшлі вуліцамі Менску ад парку Чалюскінцаў да ўрочышча Курапаты. ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ: «Калі мы сёння будзем забывацца, калі мы не будзем мяняць нашага стаўлення да мінулых ахвяраў і да тых, хто пакутуе сёння, то тады ў беларусаў няма будучыні. Гэтае свята вельмі важнае сёння». Дзясяткі тысячаў расстраляных карнікамі НКВД -- нацыянальная інтэлігенцыя і простыя людзі, не згодныя з савецкаю рэчаіснасцю. Усіх імёнаў мы не ведаем дасюль. Для шмат каго праўда пра Курапаты, адкрытая Зянонам Пазняком больш за 20 гадоў таму, сталася шокам. Яна змяніла для іх бачанне гісторыі ўласнага народу. УДЗЕЛЬНІК ДЭМАНСТРАЦЫІ: «Частка беларусаў сумленная -- усвядоміла, астатнія -- ім выжыць трэба». МІНАКІ: «Дзеці маленькія, праблемы свае -- не, я палітычна не актыўная». «Дзяды -- і ўсё, я больш не ведаю нічога». Але менавіта веданне вялікай колькасці беларусаў пра Курапаты -- гарантыя таго, што тут не будуць будаваць дамоў, псаваць крыжоў ды заліваць фарбаю абразЫ. На жаль, мемарыял, які занЕсены ў дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў, зазнАў і гэта. ЮРАСЬ БЕЛЕНЬКІ, БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ ФРОНТ: «Жыццё і смерць нашых продкаў -- смерць тут не адбылася натуральным шляхам, яна стала <b>...</b>