падрабязней belsat.eu Андрэй Мартынюк з Дзяржынску здзейсніў сваю мару: зарганізаваў уласную гадзіннікавую майстэрню, пры гэтым усе гадзіннікі, уключна з гадзіннікавымі механізмамі, ён вырабляе з дрэва. Паводле прафесіі спадар Андрэй -- інжынер. Першыя парцы з дрэва паўставалі 17 гадоў таму. А на стварэнне першага драўлянага гадзінніка яму спатрэбілася тры гады.