Аб'ектыўных прычынаў для дэвальвацыі няма, заявіў Аляксандр Лукашэнка. У адсутнасць першай асобы краіны міністр эканомікі казаў пра пагрозу дэвальвацыі, прэм'ер-міністр -- пра прыватызацыю як выратаванне. Аднак вярнуўшыся з сочынскага адпачынку, прэзідэнт катэгарычна заявіў, што гэтага не будзе! А што будзе, калі цяперашні курс уладаў не зменіцца? belsat.eu