Толькі пару хвілінаў далі Юрасю Карэтнікаву, каб развітацца са сваёй дзяўчынаю... ГАННА КАЛЕСНІКАВА, ДЗЯЎЧЫНА ЮРАСЯ КАРЭТНІКАВА: «Гэта помста...» За дзейнасць ад імя апальнай арганізацыі «Правы Альянс», за ўдзел ва ўчорашнім шэсці ў Курапаты, але перш за ўсё за актыўны ўдзел у паслявыбарчай дэманстрацыі 19 снежня ў Менску. Падчас хвалі пазнейшых арыштаў і судоў Юрасю ўдалося пазбегчы рэпрэсіяў. ГАННА КАЛЕСНІКАВА, ДЗЯЎЧЫНА ЮРАСЯ КАРЭТНІКАВА: «Пасля выбараў нам удалося выехаць ва Украіну. Ён выехаў, можна сказаць, чыстым, а ўсе прайшлі праз гэты эшалон». Ён вярнуўся на радзіму некалькі дзён таму і амаль адразу трапіў за краты. НАСТА ЛОЙКА, ПРАВААБАРОНЦА: «Афіцыйная падстава затрымання Юрася Карэтнікава -- гэта было дробнае хуліганства. Хуліганства, лаянка -- гэты артыкул універсальна выкарыстоўваюць супраць актывістаў, каб іх ізаляваць або зрабіць спрыяльную глебу, каб пасля іх выклікаць на размову. А цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў -- гэта вельмі зручнае месца». Аднак ці выйдзе на волю Юрась Карэтнікаў праз 10 дзён? І ці магчыма, што справу перакваліфікуюць? Апошні прыклад з былым палітзняволеным Аляксандрам Малчанавым, якому спачатку прысудзілі 10 дзён арышту нібыта за непадпарадкаванне праваахоўнікам, а пасля завялі крымінальную справу па факце знявагі дзяржаўнай сімволікі, сведчыць, што такі варыянт не выключаны. Для каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бародкі, які таксама вымушаны быў пакінуць Беларусь пасля падзеяў на Плошчы, арышт Юрася Карэтнікава -- гэта <b>...</b>