На самым высокім афіцыйным узроўні адзначаецца ў Беларусі 23 лютага. З гэтай нагоды прэзідэнт шчодра надзяліў генеральскімі пагонамі шэраг прадстаўнікоў сілавых структураў. Адметна, што сярод сілавікоў, якія атрымалі павышэнне, багата тых, хто кіраваў задушэннем пратэстаў апошнія гады. Каго ж і ад каго абараняе ўласна беларускае войска? І ці жадаюць беларусы служыць у ім? belsat.eu