Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Дзень памінання". Анонс фільму на "Белсаце"

Найшоўшы фільм Галіны Адамовіч «Дзень памінання» распавядае пра некалі вялікую і прыгожую вёску Будзішча, што на мяжы Беларусі і Расіі. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС амаль усе жыхары вёскі былі адселены. Некалькі старых ды хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі, засталіся жыць ў Будзішчах. Прагажосць прыроды, каларыт мясцовых жыхароў, наяўнасць святой крыніцы зачаравалі японскіх кінадакументалістаў, выпадкова завітаўшых у 2001 годзе ў вёску. Японскі рэжысёр Сейшы Матахашы зрабіў некалькі вялікіх фільмаў пра Будзішча (самы вядомы і ўшанаваны -- «Аляксей і крыніца»). Недзе ў 2005 годзе прыехалі японцы зноў у Будзішча і пахавалі нешта пад старой грушай, ля крыніцы. З таго часу існуе ў вёсцы легенда, што пад грушкай пахавалі прах японскага рэжысёра, якому так спадабалася беларуская вёска... Толькі на Радуніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішча: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, нагадаць «як японцы кіно здымалі». Жыццё паціху уцякае з гэтага месца. Вельмі хутка здымаць тут можна будзе толькі віры ў крыніцы. Прэм'ера на "Белсаце" 1 лістапада а 21:40
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]