Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Краты: Мікіта Ліхавід

З 1 да 10 снежня 10 палітычных вязняў -- Мікіта Ліхавід, Алег Федаркевіч, Фёдар Мірзаянаў, Дзмітры Новік, Ілля Васілевіч, Павал Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Наста Палажанка, Віталь Мацукевіч і Аляксандр Класкоўскі, якіх асудзілі за ўдзел у пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г., -- у новым цыкле «Краты» тэлеканалу «Белсат» распавядуць пра тое, што яны перажылі ў лукашэнкаўскіх турмах. У 10-хвілінных маналогах яны падзеляцца тым, што думаюць пра суды і рэжым Аляксандра Лукашэнкі, на што спадзяюцца, якія асацыяцыі выклікае ў іх сучасная Беларусь, дзе лютуе дыктатарскі рэжым. 1 серыя. Мікіта Ліхавід палітвязень арыштавалі 19.12.2010 асудзілі на 3,5 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму вызвалілі 13.09.2011 Турэмныя краты зноў сталіся вобразам сучаснай Беларусі. Пасля падзеяў 19 снежня 2010 г. за краты трапілі болей як 30 чалавек на тэрмін да 6 гадоў. Гэта і былыя кандыдаты на прэзідэнта, і чальцы іхных штабоў, і шараговыя ўдзельнікі пратэстаў супраць вынікаў выбараў. Прысуды за арганізацыю або ўдзел у нібыта масавых закалотах выклікалі асуджэнне міжнароднай супольнасці. Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок да самаізаляцыі. Але самае страшнае, што несправядлівыя прысуды паламалі лёс людзей, разлучылі сем'і, нанеслі ўдар па здароўі і нават паставілі пад пагрозу жыцці палітычных вязняў.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]