Тарыфы на электраэнергію значна павысіліся. Ці не надышоў час падумаць пра тое, як зэканоміць электрычнасць, а гэткім чынам -- і ўласныя грошы? У гэтым дапаможа праграма «Асабісты капітал». Тарыф на электрычнасць вагаецца -- для розных сем'яў ён можа быць розным: ад Br 325 за квт/г для льготнікаў з электрапліткаю ажно да 870 для самых «энергаёмістых» гаспадароў.