belsat.eu Журналістам, якія яго сустракалі, Лойка заявіў: ён не шкадуе, што правёў акцыю. «Шкада толькі, што перформанс зрабіць не ўдалося. Але, думаю, і так усё прайшло добра», -- зазначыў ён. Сёння ж Лойка плануе падаць скаргу на суддзю, якая падчас працэсу адмовіла яму ў выкліку перакладніка з расейскай на беларускую мову.