Доўгія 4 гады напружанай працы прывялі партыю "Белая Русь" да поспеху. Сёння ў Менску праўладная арганізацыя падпісала пагадненне аб супрацы з польскаю партыяй "Самааброна". Афіцыйныя медыі падаюць гэта як сур'ёзную перамогу на міжнародным палітычным фронце. Аднак у Польшчы партыя "Самааброна" мае хутчэй скандальную рэпутацыю.