Самае чаканае дзіця стагоддзя мела нарадзіцца на свет сёння ўначы. Але адразу некалькі немаўлятаў -- Мэй Камача з Філіпінаў, Наргіс з Індыі ды Пеця з Расеі -- сталіся прэтэндэнтамі на званне 7-мільярднаго жыхара планеты. АЛЕНА НІКАЛАЕВА, МАЦІ ПЯТРА: «Я шчаслівая, што ў мяне нарадзілася дзіця. Доўгачаканае трэцяе дзіця!» АДЖАЙ КУМАР ЯДАЎ, БАЦЬКА НАРГІС: «Я атрымаў столькі шчасця, бо мая дзяўчынка сёння з'явілася на свет!» Насамрэч вызначыць, хто менавіта з народжаных у гэты дзень стаўся тым самым «юбілейным», практычна немагчыма, бо штогадзіну ў свеце нараджаюцца 10 тыс. дзяцей, а таму тытул 7-мільярднага -- хутчэй сімвалічны, які прадстаўнікі ААН заклікаюць успрымаць як нагоду для станоўчых зменаў на планеце: БАБАТУНДЭ АСАТЫМЭГІН, ДЫРЭКТАР ФОНДУ НАРОДАНАСЕЛЬНІЦТВА ААН: «У свеце ўжо 7 мільярдаў чалавек, давайце разлічваць адно на аднаго!» Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў загадзя прызначыла дату гістарычнай падзеі, а ў якім менавіта месцы яна адбылася, мае неўзабаве абвесціць генеральны сакратар ААН. Але ці шмат гэта для нашай планеты -- 7 мільярдаў жыхароў? Каб сказаць «Прывітанне!» кожнаму з іх, спатрэбілася б 222 гады, а калі б усе зямляне сталі ў жывы ланцужок, то 175 разоў аперазалі б планету па экватары. Самыя населеныя краіны свету -- Кітай ды Індыя: у іх жыве траціна ўсяго насельніцтва планеты. А больш за ўсё немаўлятаў нараджаецца ў Афрыцы, дзе спрабуюць стрымліваць прырост насельніцтва: АЎАДЭЛЕ, ПРАДПРЫМАЛЬНІЦА: «Мы размаўляем з мужчынамі, а тыя са сваімі жонкамі <b>...</b>