Найбольшы скачок коштаў сёння прыйшоўся на праезд у прыгарадным транспарце. Адразу амаль на 80 %. На Маскоўскім аўтавакзале Менску, куды накіравалася здымачная група «Аб'ектыву» эмоцыі пасажыраў, якія сутыкнуліся з новымі коштамі, ўражвалі. УДЗЕЛЬНІК АПЫТАННЯ, МЕНСК: «Як ставіцца? Кладзешся ў дамавіну і крышку зверху, вось такое стаўленне. Ну далей ужо няма куды... За кватэру заплаці, за крэдыт заплаці. Карацей, на адной бульбе жыць, а далей і яна будзе даражаць, нават не ведаю, як будзе». На другім месцы ў сённяшнім спісе павышэнняў -- кошты на грамадскі транспарт. У сярэднім яны выраслі на 40 %. Адныя гавораць: будзем ездзіць менш, другія адказваюць: няма з чаго абіраць. УДЗЕЛЬНІЦА АПЫТАННЯ, МЕНСК: «Я менш не буду ездзіць, бо да працы я змагу даехаць толькі на маршрутцы». Акрамя праезду ў гарадскім транспарце выраслі кошты на цыгарэты, моцны алкаголь, піва. Амаль утрая павялічыўся акцыз на дызельнае паліва. А гэта значыць, што бліжэйшым часам кіроўцаў чакаюць новыя кошты на АЗС. Тыя ж пацягнуць за сабой і павышэнне цэнаў на праезд. КІРОЎЦЫ, МЕНСК: «Мы пакуль цану не падымалі, але будзем глядзець, як паліва падаражэе і наколькі». «Паліва павінна каштаваць літр -- долар, правільна? Усё адсюль скача. Як людзі будуць ездзіць, я не ведаю». Акрамя таго днямі чакаюцца новыя цэннікі ў аптэках. Кошты імпартных лекаў абяцаюць пералічыць адносна курсу долара. Кошты на айчынныя медыкаменты таксама вырастуць у сярэднім на 70--75 %, бо робяць іх у вялікай ступені на базе імпартаваных <b>...</b>