Роўна 60 гадоў таму пайшоў з жыцця адзін з самых жорсткіх дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Палітыка Іосіфа Сталіна пакінула крывавы след у гісторыі і нашай краіны. Аднак сённяшнія ўлады Беларусі замоўчваюць ягоную віну ў забойстве ды рэпрэсаванні сотняў тысяч нашых суайчыннікаў. Ды больш за тое -- шукаюць станоўчыя моманты, а ў нечым і наследуюць метады кіравання Сталіна.