Выселіць без кампенсацыі ды права на кватэру такой жа вартасці. Жыхары аднаго з берасцейскіх дамоў, што месціцца ў цэнтры гораду, аказаліся не толькі пад пагрозаю вялікіх стратаў, але і ў небяспецы для здароўя. Гарадскія ж улады скаргаў людзей чуць не жадаюць.