Расследаванне страляніны ў Менску працягваецца, аднак галоўны фігурант крымінальнай справы з'ехаў з Беларусі. Расейскі неанацыст Максім Марцінкевіч, якога вызвалілі з ізалятару пад падпіску аб нявыездзе, ужо на радзіме. Праўда, ён запэўнівае, што вернецца ў Менск на першае патрабаванне следчых.