Вікторыя Мазанік чатыры месяцы таму нарадзіла дачушку Элізу. Вядома, у дом прыйшла доўгачаканая радасць. ВІКТОРЫЯ МАЗАНІК, МАЦІ ЭЛІЗЫ: «Дзіця расце вельмі хутка. Мы ў месяц расцем на 4--5 сантыметраў і з усяго хутка вырастаем». І тут з падтрыманнем паабяцала прыйсці дзяржава. Яна гарантуе, што дапамога на выхаванне такіх малых, як Эліза, ізноў павялічыцца. Гэтым разам амаль на 30 %. Такім чынам на дзіця да трох гадоў бацькі атрымаюць штомесяц ужо Br 574 790. На старэйшых дзетак выдзеляць Br 172 440. Аднаразовая ж дапамога пасля нараджэння немаўляці складзе Br 5747 млн. Некаторыя бацькі ўжо палічылі, што з выдзеленаю дзяржаваю грашоваю дапамогаю на адзін дзень будзе прыпадаць максімум Br 19 тыс. ВІКТОРЫЯ МАЗАНІК, МАЦІ ЭЛІЗЫ: «Гэтых грошай можа хапіць толькі на памперсы, ну і нейкі парашок. А на ежу, на вопратку? Вядома, такіх грошай не хопіць». Але дзяржава лічыць па-свойму. Адначасна з падвышэннем дзіцячай дапамогі ўрад павысіў і бюджэт пражытковага мінімуму. Таксама амаль на трыццаць адсоткаў. Прадугледжаныя грашовыя сумы для працаздольных, пенсіянераў, дзяцей і студэнтаў адрозніваюцца нязначна. У сярэднім пражытковы мінімум будзе Br 574 790. Дарэчы, сума практычна тая ж, якую выдзяляюць на патрэбы немаўлятаў. Даплаціць грошай бюджэтнікам таксама ў планах дзяржавы. Сумы ў тарыфных разрадах будуць складаць Br 16--240 тыс. Ці дастаткова гэтага пры ўсё новых павышэннях цэнаў на тавары і паслугі? МІХАСЬ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: «Яны кампенсуюць нязначную частку. Магчыма, даюць <b>...</b>