Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Іх могуць забіць!"

Жонка Саннікава, Ірына Халіп, упэўненая, што рэжым не спыніцца і перад фізічнай ліквідацыяй ейнага мужа, бо цяпер адміністрацыя калоніі штучна стварае пагрозы жыццю і здароўю экс-кандыдата. ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА АНДРЭЯ САННІКАВА: «На мінулым тыдні да Саннікава ў камеру падсадзілі хворага на сухоты, прычым не вядома -- з адкрытаю ці закрытаю формаю хваробы». Інфармацыі пра асуджаных сваякі амаль не атрымліваюць. Штучна абмежаваныя спатканні, сустрэчы з адвакатамі ды магчымасць перапісвацца. Пра тое, што Мікола Статкевіч падчас працы ў калоніі атрымаў дзве цяжкія траўмы, ягоныя родныя даведаліся выпадкова. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ГРАМАДЗЯНСКАЯ ЖОНКА СТАТКЕВІЧА: «Цягам чатырох месяцаў, увесь час, пакуль Мікола ўтрымліваецца ў калоніі, адміністрацыя чыніць любыя мажлівыя перашкоды для рэгістрацыі нашага шлюбу. Што, па сутнасці, робіць немажлівымі любыя вонкавыя кантакты Міколы Статкевіча, бо акрамя мяне ў яго ёсць толькі 85-гадовы бацька». Таксама няпростая сітуацыя і ў Змітра Бандарэнкі, які на выбарах быў даверанай асобаю Саннікава. Нядаўна ён перанёс аперацыю на хрыбетніку, але на зоне яго прымушаюць працаваць. ВОЛЬГА БАНДАРЭНКА, ЖОНКА ЗМІТРА БАНДАРЭНКІ: «Усё, што я ведаю ад адвакатаў: што ён у атрадзе, што рэкамендацыі лекараў там выканаць немагчыма, таму, вядома, на здароўі гэта адбіваецца». ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА АНДРЭЯ САННІКАВА: «Магчыма, іх заб'юць, магчыма, дададуць тэрміны за нібыта здзейсненыя правапарушэнні і злачынствы. Бо гісторыя, як у мужа ў асадцы знайшлі лязо, якога ў <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]