Наталка Бабіна: Беларусы няшчасныя, бо не гавораць па-беларуску Навукоўцы, даследуючы ўзровень шчасця ў свеце, высветлілі, што беларусы займаюць 4-е месца паводле няшчаснасці. Калі ж мы гаворым пра шчасце, то можам выкарыстоўваць фармулёўку «жаночае шчасце», але цяжка ўявіць сабе «мужчынскае шчасце» асобна. Што ёсць крытэрам шчасця і шчаслівасці нацыі? Пра гэта вядоўца праграмы «Размова Мацкевіча» гутарыць з пісьменніцаю Наталкаю Бабінай.