"Чарнобыльская малітва" на варшаўскай сцэне. Адна з найлепшых рэжысёрак Польшчы Ёанна Шчэпкоўска паставіла спектакль паводле знакамітага твору Святланы Алексіевіч пра катастрофу на ЧАЭС 1986 года. Аповесць беларускай пісьменніцы складаецца з маналогаў простых грамадзянаў, якія сталі ахвярамі трагедыі. А якім чынам польскім творцам удалося адаптаваць "трагічны рэпартаж" для тэатральнай сцэны?