Прыгожа жыць чыноўнікам не забаранілі, але прынамсі пэўныя абмежаванні плануецца ўвесці. Дзяржслужбоўцы маюць яшчэ месяц да моманту, калі набудзе моц указ Аляксандра Лукашэнкі. Згодна з ім, кошт службовага аўта не можа перавышаць дваццаці пяці тысяч еўраў з улікам мытаў. Чыноўнікі ж вырашылі часу не губляць.