Беларусь і Расея ўзгаднілі аб'ём імпарту ў нашую краіну нафты на другі квартал. Крэмль нібыта ідзе на саступкі ды пагаджаецца з беларускімі ўмовамі. Чаму ў такім выпадку афіцыйны Менск ня хваліцца сваймі дасягненнямі? А вынікі нафтавых перамоваў, якія адбываліся ў Маскве яшчэ ў панядзелак, сталі вядомыя з расейскіх крыніцаў толькі сёння?