Закон, справядлівасць, парадак -- толькі гэтага ад мясцовых уладаў дамагаюцца лідскія прадпрымальнікі. Пасля таго, як іх перавялі на новы рынак, пабудаваны раённым спажывецкім таварыствам, арэндная плата вырасла ажно ўтрая. Тыя, хто адмовіўся плаціць больш, чакаюць суда з забудоўнікам.