Шэсце Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ у Менску з нагоды дня памінання продкаў "Дзяды" завяршылася мітынгам на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Лошыцкім яры. Мерапрыемства, у якім удзельнічала каля сотні чалавек, было дазволена Менгарвыканкамам.