Ніхто і нішто не спыніць беларусаў на іх слаўным шляху. Дыктатарскі рэжым узмоцнена вядзе зачыстку Беларусі ад бел-чырвона-белых сцягоў. Параіў бы А. Лукашэнку і яго чыноўнікам, якія абражаюць нацыянальную святыню, замяніць і ўвесь народ на такіх робатаў, як сілавікі. Тады стане лёгка кіраваць, будзе чутно толькі шчоўканне абцасамі.Падзеі сведчаць, што сітуацыя рухаецца ў такі бок. Кіруючы клан ніяк не можа ўцяміць дзве элементарныя ісціны: па-першае, тое, што Лукашэнка і ўсе яны надакучылі, абрыдлі народу горш горкай рэдзькі, па-другое, людзі ніколі не прабачаюць, калі зневажаецца чалавечая годнасць, душацца гвалтам, катаваннямі яны і родныя, блізкія, калі іх лічаць за дурняў, хочуць супакоіць пратэст падманам.
подробнее