Надзейны падмурак для незалежнасці — гэта наша прыгожая зямля, якую трэба берагчы. Наш час сапраўды трывожны. Калі пра беларускі патрыятызм, якога «не бывает много», пачынаюць гаварыць «тэлевізійныя палітрукі» або актывісты з «русского мира», то рэальна, кожнай крывінкай адчуваеш, што незалежнасць Айчыны вісіць на валаску, можа сарвацца ў любы момант.Пахвальба дзяржаўнай магутнасцю, здольнасцю беларускіх узброеных сіл абараніць нашую суверэннасць, што пастаянна гучыць з высокіх трыбун і ў афіцыйных СМІ, ставіць мэтай стварыць у грамадстве настрой абсалютнай бесклапотнасці, шапказакідальніцтва, псеўдапатрыятычнай бравады і пустой эйфарыі.
подробнее