![Сваякі Паліны Шарэнды-Панасюк больш за месяц ня ведаюць, што зь ёй адбываецца ў калёніі](/images/news/9f017b8618557779c0de6c9b8829671d.jpg)
Ні сябры, ні родныя не атрымлівалі ад актывісткі ніводнага ліста на працягу месяца. Сваякі актывісткi «Эўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк больш за месяц ня ведаюць, што зь ёй адбываецца ў калёніі. Пра гэта «Свабодзе» сказаў муж палітзьняволенай актывісткі Андрэй Шарэнда. «Ні сябры, ні родныя не атрымлівалі ад Паліны ніводнага ліста на працягу месяца», — кажа Андрэй.Ён зазначыў, што такіх праблемаў з карэспандэнцыяй, як цяпер, раней не было.«Калі, напрыклад, мне не заўсёды даходзілі лісты, то цешча альбо мая маці раз на тыдзень дакладна іх атрымлівалі, — кажа суразмоўца.
подробнее