У нядзелю, 17 ліпеня 2016, у Нью Ёрку адбыўся Марш Паняволеных Народаў — акцыя салідарнасьці з народамі, якія апынуліся пад прыгнётам. Пачынаючы ад 1959 году, Марш Паняволеных Народаў адкрывае мерапрыемствы Тыдня Паняволеных Народаў, які быў створаны, каб зьвяртаць увагу амэрыканскага грамадства на становішча народаў, што паняволеныя камуністычнымі, а цяпер пост-камуністычнымі ды кожнымі іншымі тыраніямі й дыктатурамі, паведамляе «Радыё Свабода».
подробнее