Як больш за 100 чалавек выйшлі на акцыю салідарнасці ў Познані. 3 ліпеня на пляцы Адама Міцкевіча ў Познані адбыўся масавы пікет. Ксенія Тарасевіч, суарганізатарка і заяўнік маніфестацыі пагаварыла з «Радыё Рацыя»:– Мы вырашылі арганізаваць гэтую акцыю, калі пабачылі як шмат людзей зараз выходзіць у Варшаве, Кракаве, Беластоку ды іншых гарадах ледзь не па ўсім свеце, каб выказаць салідарнасць і падтрыманне тым падзеям, якія зараз адбываюцца ў Беларусі: затрыманні, арышты, крымінальныя справы супраць людзей.
подробнее