Эмацыйны верш беларускага народнага паэта. Паэт Уладзiмiр Някляеў напісаў верш беларускiм салдатам:Салдаты! Сыны беларускага краю!За братаву кроў не вазьміце віну!Я Богам прашу вас, я вас заклінаюМалітвамі, што да яго прамаўляю:Не йдзіце на гэту чужую вайну!Я кожнага з вас абдымаю, як сына,Кажу, як сынам, каб запомніць маглі:Дакуль на зямлі будзе жыць Украіна,Датуль Беларусь будзе жыць на зямлі!БЕЛАРУСКІМ САЛДАТАМСалдаты! Сыны беларускага краю!За братаву кроў не вазьміце віну!Я Богам прашу вас, я вас заклінаюМалітвамі, што да яго прамаўляю:Не йдзіце на гэту чужую вайну!Я кожнага з вас абдымаю, як сына,Кажу, як сынам, каб запомніць маглі:Дакуль на зямлі будзе жыць Украіна,Датуль Беларусь будзе жыць на зямлі!Я ні да каго варажнечы не маю,Няхай разам з намі Расія жыве,Але не такая, што ў брата страляе,Што сэрца сястрыУ грудзях яеРве!Пакайцеся ўсе, хто ў вайне вінаваты!І, можа, даруе вам Божа віну…Сыны Беларусі! Жаўнеры! Салдаты!Не йдзіце на подлую гэту вайну!У вас ёсць Айчына! Яе бараніце,Каб злыдні са свету яе не звялі!СваёйЗа чужоеКрыві не праліце,Каб поты павек на ўкраінскай зямлі,Што плача цяпер перапёлкай у жыце,Вас не ўзненавідзелі, не праклялі!Каб дома матулі па вас не рыдалі,І каб не шукалі, дзе вас пахавалі,Ці проста прысыпалі ў стэпе зямлёй,Дзе нават магілы няма ў вас сваёй.
подробнее