Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзiмiр Някляеў: Дакуль на зямлі будзе жыць Украіна, датуль Беларусь будзе жыць на зямлі!

13.04.2022 культура
Уладзiмiр Някляеў: Дакуль на зямлі будзе жыць Украіна, датуль Беларусь будзе жыць на зямлі!

Эмацыйны верш беларускага народнага паэта.

Паэт Уладзiмiр Някляеў напісаў верш беларускiм салдатам:

Салдаты! Сыны беларускага краю!

За братаву кроў не вазьміце віну!

Я Богам прашу вас, я вас заклінаю

Малітвамі, што да яго прамаўляю:

Не йдзіце на гэту чужую вайну!

Я кожнага з вас абдымаю, як сына,

Кажу, як сынам, каб запомніць маглі:

Дакуль на зямлі будзе жыць Украіна,

Датуль Беларусь будзе жыць на зямлі!

БЕЛАРУСКІМ САЛДАТАМ

Салдаты! Сыны беларускага краю!

За братаву кроў не вазьміце віну!

Я Богам прашу вас, я вас заклінаю

Малітвамі, што да яго прамаўляю:

Не йдзіце на гэту чужую вайну!

Я кожнага з вас абдымаю, як сына,

Кажу, як сынам, каб запомніць маглі:

Дакуль на зямлі будзе жыць Украіна,

Датуль Беларусь будзе жыць на зямлі!

Я ні да каго варажнечы не маю,

Няхай разам з намі Расія жыве,

Але не такая, што ў брата страляе,

Што сэрца сястры

У грудзях яе

Рве!

Пакайцеся ўсе, хто ў вайне вінаваты!

І, можа, даруе вам Божа віну…

Сыны Беларусі! Жаўнеры! Салдаты!

Не йдзіце на подлую гэту вайну!

У вас ёсць Айчына! Яе бараніце,

Каб злыдні са свету яе не звялі!

Сваёй

За чужое

Крыві не праліце,

Каб поты павек на ўкраінскай зямлі,

Што плача цяпер перапёлкай у жыце,

Вас не ўзненавідзелі, не праклялі!

Каб дома матулі па вас не рыдалі,

І каб не шукалі, дзе вас пахавалі,

Ці проста прысыпалі ў стэпе зямлёй,

Дзе нават магілы няма ў вас сваёй.

Салдаты!..

Сыны беларускага краю!

Малітвамі ўсімі, што ёсць на зямлі,

Я Бога малю, каб усе вы жылі,

І ўсімі малітвамі вас заклінаю:

Не вымыйце рукі

У братняй

Крыві!..

Жыві, Беларусь!

Украіна, жыві!

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]