Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзімір Арлоў: Нам трэба зберагчы беларускі свет

31.12.2014 общество

Навагодняе віншаванне ад гісторыка Уладзіміра Арлова.

«Наша Ніва» апублікавала відэавіншаванне ад гісторыка Уладзіміра Арлова.

«Дарагія сябры!

Хачу, каб найперш мяне пачулі Мікола Статкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч і ўсе зняволеныя за свае перакананні. Дай вам Бог хуткага вяртання да родных і блізкіх!

Мы лічым час гадамі, і ў кожным, як у кавалачку бурштыну, застаюцца для вечнасці нашы вялікія і малыя набыткі і страты.

У 2014-м адляцелі ў нябесную Беларусь душы двух выдатных творцаў – Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.

У 2014-м мы аднойчы прачнуліся ў новай геапалітычнай рэальнасці. Сталася тое, што яшчэ ўчора не магло прысніцца і ў страшным сне: Расея захапіла Крым, і на зямлю блізкай нам Украіны прыйшла вайна.

Але ў прамінулым годзе ў нас з вамі і ў цэлай краіны было і шмат добрага, светлага.

Мы кахалі і нараджалі дзетак, вандравалі, будавалі дамы, пісалі новыя кнігі і песні…

А яшчэ — і гэта галоўнае — мы сталі мацней любіць сваё.

Мы запісваліся на курсы беларускай мовы. Мы надзявалі вышыванкі і ладзілі ў модных кавярнях і клубах беларускія вечарыны. Мы ўпрыгожвалі навагоднія ялінкі ў сваіх нацыянальных колерах.

У 2014-м вялікі князь Альгерд нарэшце ўехаў на кані ў Віцебск, а на палях Аршанскай і Ульскай бітваў былі ўвекавечаныя імёны і абліччы нашых славутых ваяроў.

Здаецца, ужо і ўлада пачынае разумець, што менавіта сваё, крэўнае — мова, гістарычная памяць, традыцыі — могуць захінуць ад навалы лепей за любую армію.

Тады няхай у новым годзе Наваградак сустрэне бронзавага караля Міндоўга. Няхай у Менску з’явіцца вуліца Васіля Быкава. Няхай у кожным беларускім горадзе адчыняцца беларускія школы. Няхай стане яваю мара пра нацыянальны ўніверсітэт.

Мы — не ўскраіна «русского мира». У нас ёсць свой непаўторны беларускі свет, якую трэба зберагчы і зрабіць утульным.

Давайце падымем у навагоднюю ноч келіхі з белым, чырвоным і белым за наш беларускі свет! За тое, каб мы штодня рабілі яго межы шырэйшымі!

З Новым годам!»

На відэа ніжэй — сардэчныя відэавіншаванні ад вядомых людзей краіны. Тайбаксёр і спявак Віталь Гуркоў, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію Алесь Бяляцкі, нязломная сям'я Дашкевічаў, гурт «Разбітае сэрца пацана», шоумэн Глеб Лабадзенка, супрацоўнікі адной з самых паспяховых кампаній свету Viber, мастак і музыка Андрусь Такінданг і «Арт-Сядзіба».



Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]