Афіцыйнае выданне размясціла ў суботнім нумары адразу некалькі артыкулаў з заклікам ісці на фальшывыя «выбары».
«Якімі ж жаласнымі і непераканаўчымі гучаць адыёзныя заклікі некаторых «палітыкаў», якія заклікаюць у дзень выбараў з'ехаць да цешчы на бліны або на рыбалку. І гэта раяць людзі, якія заяўляюць пра сябе як пра змагароў дэмакратыі і захавання асноўных правоў чалавека. Якая злая і недарэчная карыкатура на выбарчае права грамадзян, якіх збанкрутаваныя "палітыкі" падбухторваюць да невыканання свайго канстытуцыйнага абавязку. Як можна апусціцца гэтак нізка, каб высмейваць і растоптваць права людзей на выбар свайго шляху, на выбар будучыні для Беларусі, права на свой свядомы выбар для будучыні сваіх дзяцей і ўсяго грамадства агулам», - гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле, размешчаным на першай паласе выдання.
Да агітацыі за ўдзел у «выбарах» прыцягнулі і дзяржаўных службоўцаў - іх меркаванне таксама прыводзіцца на наступнай старонцы газеты.