Да Міжнароднага дня роднай мовы.
Народу можа засціць зрокБез дай прычыны.Ды бачыць Божа кожны крокНа звод Айчыны.
У вочы вам адплаты часЗірне сурова.Каб дзеці апраўдалі вас —Вярніце Мову!
Няма пачаткау і канцоў,Усё — працяг.Каб не ўскіпела ў жылах кроў —Вярніце Сцяг!
Улады сверб, што вас скубе,І славы сверб —Пакіньце ўсё сваё сабе,Вярніце Герб!
Дальбог, пра гэта не са злаМалюся ў скрусе,А каб зямля вас прынялаНа Беларусі.
Да верша (эмоцый) лічбы (факты):
"Толькі 0,4% студэнтаў і 14% школьнікаў навучаюцца па-беларуску".
Уладзiмiр Някляеў