Дыскусія была арганізавана па ініцыятыве парламенцкай групы па Беларусі і Беларускага дому ў Варшаве.
На паседжанні паламенцкай групы па Беларусі польскага парламенту дэпутаты Сейма, супрацоўнікі польскага МЗС абмеркавалі з прадстаўнікамі Беларускага Дому у Варшаве і Альянса “Грамадзянская Гарадзеншчына” дамову № 201-3 “Аб малым памежным руху паміж Беларусью і Польшчай”. Асаблівая ўвага была прысвечана актуальнай сітуацыі і перспектывам увядзення малога памежнага руху паміж нашымі краінамі, паведамляе прэс-служба Беларускага дому у Варшаве.
У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах Сейму Польшчы Роберт Тышкевіч (Robert Tyszkiewicz), намеснік старшыні парламенцкай групы па Беларусі дэпутат Малгожата Гасеўска (Małgorzata Gosiewska), сябра групы дэпутат Міхал Шчэрба (Michal Szczerba). Польскае міністэрства замежных справаў прадстаўлялі супрацоўнікі Усходняга дэпартаменту МЗС. З дакладам аб сітуацыі склаўшайся з увядзеннем Малога памежнага руху выступілі — сустаршыні Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк і Улад Кобец.
Падчас сустрэчы была адзначана важнасьць дамовы аб малым памежным рух для грамадзян Беларусі і Польшчы, увядзенне якога прывядзе да пашырэння культурных, навуковых і эканамічных стасункаў польска – беларускага памежжа, развіццю турызму паміж заходняй Беларуссю і ўсходняй Польшчай, памежнаму гандлю паміж гэтымі рэгіенамі.
Вельмі часта мяжой, якая ўсё яшчэ нагадвае савецкую, падзелены сем'і, а жыхары памежжа якія жывуць побач, вымушаны пераадольваць цяжкія бюракратычныя барьеры, каб трапіць да сваякоў у суседнюю вёску праз мяжу ці проста наведаць магілы сваіх продкаў ці паехаць на выходныя у суседні горад ці пасёлак.
Вялікую карысць для развіцця з увядзеннем МПР атрымалі бы такія гарады, як Гродна і Брэст з беларускага боку, а таксама — Саколаў Падляскі (Sokołów Podlaski) i Бяла Падляска (Biała Podlaska) з польскага.
Пад час супольнай дыскусіі адносна увядзення умовы Аб Малым памежным руху Старшыня парламенцкай групы па Беларусі, дэпутат з Беластоку Роберт Тышкевіч выказаў упэўненасць, што пытанне ўвядзеньня МПР мусіць заставацца на павестцы дня польскага Ураду.
“Малы памежны рух важны як для грамадзян Польшчы, так і Беларусі, ен павінен ажывіць нашыя стасункі на польска – беларускім памежжы і даць шанец на развіцце як польскага так і беларускага памежжа. Мы усе выйграем ад увядзення Малога памежнага руху, а перадусім выйграюць жыхары Гродзеншчыны і Белоасточчыны, Берасцейшчыны і Любліншчыны”, – сказаў дэпутат Роберт Тышкевіч.
У якасці станоўчых прыкладаў польскі бок прывёў малы памежны рух з Украінай і з Калінінградскай вобласцю Расеі. А аргументы пра перагружанасць памежнай інфраструктуры, якія выказваюць беларускія афіцыйныя асобы, не выглядаюць пераканаўча — чэргі на мяжы заўважныя галоўным чынам падчас святаў.
У якасці пазітыўных прыкладаў былі ўзгаданы ўвядзенне безвізавага наведвання Белавежскай пушчы і плану па арганізацыі безвізавых турыстычных падарожжаў у будучынм па Аўгустоўскім канале.
Алесь Зарэмбюк і Улад Кобец выказалі ўпэўненасць, што Малы памежны рух дазволіць удыхнуць новае жыццё ў эканоміку беларускага і польскага памежжа і пашырыць навуковыя, культурныя і турыстычныя стасункі мясцовых жыхароў. Існуючыя правілы, па якіх беларусы мусяць заплаціць 60 эўра за візу і прайсьці праз складаныя бюракратычныя працэдуры не пакідаюць магчымасці большасці жыхароў беларускага памежжа. З увядзеннем МПР прадугледжана магчымасць атрымання мясцовымі жыхарамі прапускоў праз мяжу у выглядзе пластыкавых картак коштам 20 эўра тэрмінам на 5 год.
У Беларусі ўвядзенне ў дзеянне Малага памежнага руху падрымліваецца як жыхарамі памежжа, так і грамадзкімі аб'яднаннямі ды ініцыятывамі, якія пашыраюць інфармацыю аб МПР сярод жыхароў беларускага памежжа і маюць на мэце дамагчыся ад уладаў канкрэтных, а не дэкляратыўных дзеянняў у гэтай справе. Падчас дыскусіі беларускія прадстаўнікі зазначылі, што мінскія улады мусяць перастаць хавацца за агульнымі словамі пра немагчымасць увядзення МПР, а пераходзіць да канкрэтыкі — што менавіта, дзе і калі трэба зрабіць, каб Мала памежны рух памтж Польчай і Беларуссю запрацаваў для грамадзян абедзвух краінаў.
Нагадаем, што Умова аб малым памежным руху паміх Беларуссю і Польшчай была падпісана яшчэ 22 чэрвеня 2010 году, 11 і 17 лістапада таго ж году яна была ратыфікавана абедзвюма палатамі беларускага «парламенту». На прыканцы 2010 году Умову падпісаў Лукашэнка. Але на гэтым справа спынілася, а неўвядзенне МПР з Польшчай і Літвой беларускія ўлады тлумачылі непадрыхтаванасцю памежнай інфраструктуры і недахопам грошаў. Зараз дастаткова даслаць ратыфікацыйную ноту з Менску у Варшаву і доўгачаканая умова запрацуе. Для гэтага трэба толькі палітычнае рашэнне уладаў у Менску.