Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька паразважаў пра спосабы кіравання ў беларускім хакеі.
«Уся беларуская грамадскасць ведае, што ў нашага хакея пернік ого-го які цяжкі! Прэзідэнт сам добра гуляе ў хакей, сам перажывае больш за іншых. Прэзідэнт краіны гуляе ў хакей - і краіна не можа прарвацца ў гэтым выглядзе спорту. Якую яшчэ пугу прыдумаць...
У тых жа «Крумкачоў» ёсць велізарная маральная матывацыя. У іх гэта з'яўляецца дамінуючай якасцю, якае дазваляе ўчорашняй аматарскай камандзе перамагаць аднаго з флагманаў - менскага «Дынама».
А ў нашых хакеістаў на чэмпіянаце свету чамусьці не было маральнай матывацыі, яны стараліся, яны секліся, але, як мне здаецца, ім не стала нейкай унутранай ідэалогіі, маральнай ўстаноўкі», - канстатаваў Давыдзька ў праграме «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь 1», паведамляе «Прессбол».