9 жніўня 1926 году нарадзіўся Янка Запруднік, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык, журналіст.
Янка Запруднік, які ў акупаванай немцамі Беларусі належаў да Саюзу беларускай моладзі, у 1944 выехаў у Нямеччыну. У 1945 годзе патрапіў у амэрыканскі палон, у 1945-49 гг. прабываў у лягерах перамешчаных асобаў у Нямеччыне, дзе закончыў Беларускую Гімназію імя Янкі Купалы.
У 1950-54 атрымаў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія). У верасьні 1954 пачаў працаваць журналістам беларускай сэкцыі радыёстанцыі «Вызваленьне» ў Мюнхене.
У 1957 пераехаў у ЗША, дзе працягваў працу ў Нью-Ёрку да 1991 на той жа радыёстанцыі (ад 1964 — Радыё Свабода). У 1969 у Нью-Ёркскім унівэрсытэце абараніў дысэртацыю і атрымаў ступень доктара гістарычных навук.
Сярод іншага, аўтар наступных кнігаў: «Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі», «Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях», «Гістарычны слоўнік Беларусі», перадае «Радыё Свабода».