У Каложскай царкве прайшоў малебен за беларускую паэтку, а пасля ўдзельнікі былі запрошаны ў бібліятэку імя Ларысы Геніюш.
Гэтая бібліятэка нядаўна паўстала ў храмавым комплексе праваслаўнай Царквы побач з Каложай. Каля трох дзясяткаў шанавальнікаў творчасці і грамадскага подзвігу Ларысы і Янкі Геніюшаў згадалі іх добрым словам, перадае «Радыё Рацыя».
Літаратарка Данута Бічэль, якая часта прыязджала да сям’і Геніюшаў у Зэльву, згадвае:
– Святкі іхнія былі светлыя, святыя і прыгожыя. Калі я ўпершыню ўбачыла іх, я прыліпла да іх, як той ліст. Я зразумела, што гэта маё месца. Не думайце, што гэта было так проста.

Гэтая сустрэча літаратарамі названая «Першымі Геніюшаўскімі чытаньнямі», якія плануецца праводзіць штогод у дзень народзінаў паэткі. Песьні на словы Геніюш выканалі Вальжына Цярэшчанка і Таццяна Грыневіч.
Дах для мерапрыемства літаратарам даў прыход Каложскай царквы на чале з айцом Аляксандрам Балоннікавым.
25.06.2026
Жители Московии неожиданным образом отреагировали на ограничения Интернета и денежных переводов
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО