Імпрэза пройдзе ў памяшканьні спартовага комплексу «Алімпіец».
На ўдзел у III Нацыянальным форуме «Музэі Беларусі», які пройдзе ў Магілёве 1–2 кастрычніка, пададзена 120 заявак, паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музэі імя Еўдакіма Раманава.
Дэвіз форуму: «Руйнуючы стэрэатыпы, пераадольваючы кансэрватызм», інфармуе БелаПАН.
Імпрэза пройдзе ў памяшканьні спартовага комплексу «Алімпіец». Там плянуецца разьмяшчэнне асноўнай экспазыцыі форуму, у якой возьмуць удзел ня толькі дзяржаўныя, ведамасныя і грамадзкія музэі Беларусі, але і кампаніі, якія працуюць у сфэры музэйных тэхналёгіяў і індустрыі.
Журы вызначыць найлепшыя музэйныя ўстановы краіны ў конкурснай праграме па намінацыях. Найлепшых музэйных працаўнікоў і калектывы ўзнагародзяць.
II Нацыянальны форум «Музэі Беларусі» прайшоў 26–27 верасьня 2014 году ў Гомелі.